ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні

Першы намеснік старшыні - Пыжык Васілій Мікалаевіч

21/09/2026 16:23

 Пыжык ВасілійМікалаевіч

тэлефон: (+375 1633) 2-14-41

прыёмная:(+375 1633) 2-13-83

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Любань Мінскай вобласці.

У 1993 годзе закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 2003 – Інстытут кіравання аграпрамысловым комплексам, у 2024 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1993 па 2012 год працаваў на розных пасадах народнагаспадарчага комплекса Рэспублікі Беларусь.

З 2012 па 2021 год – галоўны ўрач ветэрынарнай медыцыны сельскагаспадарчых арганізацый Украіны.

У 2021 годзе прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні  – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Першы намеснік старшыні  – начальнік ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам раёна і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.  

Курыруе пытанні:

  • забеспячэння насельніцтва харчаваннем;
  • паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;
  • развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплекса;
  • рэфармавання (рэарганізацыі) арганізацый аграпрамысловага комплекса;
  • лясной гаспадаркі;
  • выкарыстання зямельных рэсурсаў;
  • аховы акружаючага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  •  своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • Выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
  • Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў сельскагаспадарчых арганізацый;
  • Прадстаўленне ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых  угоддзяў;
  • Дзейнасць садаводскіх таварыстваў;
  • Аховы працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплекса;
  • Каардынацыя дзейнасці фермерскіх (сялянскіх) гаспадарак;
  • Забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі;
  • Правядзенне мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы ў падведамасных арганізацыях;
  • Узаемадзеянні з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па забеспячэнні выканання мабілізацыйных планаў на тэрыторыі раёна ў сферы сваёй дзейнасці;
  • Арганізацыя і кантроль абароны дзяржаўных сакрэтаў у райвыканкаме.
  • Узначальвае камісіі, саветы, рабочыя і мабільныя групы, ствараемыя па рашэнню райвыканкама, распараджэнню старшыні райвыканкама.

Узаемадзейнічае з:

  • Сельскагаспадарчымі арганізацыямі аграпрамысловага комплекса;
  • Ляхавіцкім бюро рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і замельнаму кадастру» у частцы рэгістрацыі зямель і аб’ектаў сельскагаспадарчага прызначэння;
  • Ляхавіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыяй па насенневодстве, каранціне і абароне раслін;
  • Ляхавіцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя;
  • Баранавіцкай міжраённай інспекцыяй аховы жавёльнага і расліннага свету;
  • Установай «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя»;
  • Племянной станцыяй па Ляхавіцкаму раёну рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства  «Брэстплемпрадпрыемства»;
  • Дзяржаўнай лесагаспадарчай установай «Ляхавіцкі лясгас»;
  • Дзяржаўным унітарным прадпрыемствам меліярацыйных сістэм «Ляхавіцкае ПМС» у частцы выканання меліярацыйных работ;
  • Установамі банкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна (па курыруемых галінах);
  • Філіялам «Ляхавіцкая міжраённая ільнанасеннестанцыя» камунальнага ўнітарнага прадпрыемства  «Брэстльнанасенне»;
  • Камунальным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемствам «Брэсцкая абласная праектна-доследная станцыя хімізацыі», аддзел па ПЗД па Ляхавіцкаму раёну;
  • Установай «Баранавіцкаяраённая арганізацыйная структура» рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (па Ляхавіцкаму раёну);
  • Хлебапрыёмным пунктам «Рэйтанава» адкрытага акцыянернага таварыства «Баранавічыхлебапрадукт»;
  • Адасобленым падраздзяленнем «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (па накірунку дзейнасці);
  • Ляхавіцкім раённым аргапрамысловым союзам;
  • Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплекса.

Ажаццяўляе агульнае кіраўніцтва выкананнем дзяржаўных праграм па курыруемых галінах, а таксама кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 «Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • Упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама;
  • Аддзела землеўпарадкавання райвыканкама;
  • Установы «Ляхавіцкая раённая ветэрынарная станцыя».

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі