Старшыня раённага Савета дэпутатаў
Чаранкевіч
Юрый Міхайлавіч
тэлефон:
8 0163 32 11 41
прыёмная:
8 0163 32 12 50
Старшыня
Савета:
прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі
дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання,
прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;
прадстаўляе для абрання на сесіі Савета з ліку
дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага савета;
узначальвае Прэзідыум Савета;
дакладвае Савету аб стане спраў на падведамнай
Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе
сесіі Савета насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў
год, справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці Прэзідыума Савета, інфармуе
грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі;
накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных
камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
склікае сесіі Савета, арганізуе работу па
падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні,
забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене
ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў
старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;
падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета,
яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
забяспечвае разгляду зваротаў грамадзян,
адрасаваных Савету;
прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на
іх адказы ў парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;
вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы рашэнні Савета.