ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні

Намеснік старшыні райвыканкама-Матчэня Людміла Францаўна

21/09/2026 16:21

 Матчэня Людміла Францаўна

тэлефон: (+375 1633) 2-16-90

Нарадзілася ў 1971 годзеў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1990 годзезакончыла Гродзенскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза, у 2004 г. – установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

З 1990 па 2006 год працавала на розных пасадах у сферы спажывецкай кааперацыі Ляхавіцкага раёна.

З 2006 па 2014 год – галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Ляхавіцкага райвыканкама.

З 2014 па 2024 год - начальнік аддзела эканомікі Ляхавіцкага райвыканкама.

У 2024 годзе прызначана на пасаду намесніка старшыні  Ляхавіцкага райвыканкама.

Аналізуе, распрацоўвае і ўкараняеагульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна;

Каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна.

Курыруе пытанні:

  • эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;
  • выканання бюджэту;
  • вызвалення арганізацый ад адміністратыўныхспагнанняў і пеней;
  • прадпрыймальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;
  • страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;
  • знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;
  • выдзялення і размеркавання квот на вытворчасць алкагольнай прадукцыі, збору і перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, каштоўных металаў;
  • прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;
  • гандлю, паслуг насельніцтву, калядарожнага сервісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання);
  • развіццё гандлёва-праводзячай сеткі;
  • рэалізацыя праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі,  якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • міжнарожнай гуманітарнай дапамогі;
  • абароны правоў спажыўцоў;  
  • рэфармавання (рэарганізацыі) дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй дзяржавы;
  • мадэрнізацыі арганізацый прамысловасці;
  • грамадскіх аб’яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;
  • функцыянавання фінансавай сістэмы на рэгіянальным узроўні;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • скарачэнне неабаснаванага і недабрасумленнага пасрэдніцтва;
  • рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;
  • развіцця навукі, інавацыйнай дзейнасці і інтэлектуальнай уласнасці, навукова-тэхнічнага прагрэса, навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна;
  • лічбавай эканомікі;
  • арганізацыі ўзаемадзеяння прыярытэтных інвестараў з оганамі ўлады;
  • работы прадпрыемстваў і арганізацый прамысловасці, грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання і сферы паслуг усіх форм уласнасці;
  • аховы працы;
  • забеспячэння правядзення мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі;
  • правядзення мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы ў падведамасных арганізацыях;
  • узаемадзеянне з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраванняпа забеспячэнню выканання мабілізацыйных планаў на тэррыторыі раёна у сферы сваёй дзейнасці.

Узначальвае камісіі, саветы, рабочыя і мабільныя групы, ствараемыя па рашэнню райвыканкама, распараджэнню старшыні райвыканкама.

Узаемадзейнічае з:

  • прадпрыемствамі і арганізацыямі прамысловасці, гандлю і сферы паслуг усіх форм уласнасці;
  • упраўленнем па рабоце з плацельшчыкамі па Ляхавіцкаму раёну інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкаму раёну;
  • аддзелам статыстыкі Ляхавіцкага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
  • прадстаўніцтвам Белдзяржстраха  па Ляхавіцкаму раёну і страхавымі кампаніямі;
  • банкаўскімі ўстановамі (у частцы абслугоўвання і крэдытавання арганізацый курыруемых галін і інвестыцыйных праектаў);
  • Ляхавіцкім раённым аддзелам Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Ляхавіцкага раённага спажывецкага таварыства;
  • Галіновымі прафесійнымі саюзамі.

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах, а таксама кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці»;
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
  • Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • Аддзела эканомікі райвыканкама;
  • Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы занятасці, аплаты працы і ўзмацнення матывацыі працы ў галінах эканомікі, распрацоўкі прапаноў і ажыццяўленні мер па тарыфікацыі работ, прафесій, пасад, удасканаленню нармавання працы і выкарыстання працоўных рэсурсаў).

 

 

 

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі