ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ЛЯХАВІЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Кіраўніцтва // Намеснікі старшыні

Намеснік старшыні райвыканкама-Галяк Аляксей Фёдаравіч

21/09/2026 16:20

Галяк Аляксей Фёдаравіч

тэлефон: (+375 1633) 2-13-51

Нарадзіўся ў 1963 годзеў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці.

У 1984 годзе закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту, у 2015 – Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі.

У 1984-1986 гадах служыў у арміі.

З 1986 па 1995 год працаваў на розных пасадах Ганцавіцкага завода-камбіната панэльнага домабудавання.

З 1995 па 1997 – галоўны энергетык Ганцавіцкага раённага вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З 1997 па 2011 – галоўны інжэнер КУШВП ЖКГ «Ганцавіцкая  РЖКГ».

З 2011 па 2012 – дырэктар філіяла «Ганцавіцкі райпаліўзбыт».

З 2012 па 2020 - дырэктар КУШВП ЖКГ «Ганцавіцкая  РЖКГ».

З 2020 па 2021 – старшыня праўлення Ганцавіцкага райпо.

З ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Ажыццяўляе кіраўніцтва будаўнічым, паліва-энергетычным комплексамі і дарожнай гаспадаркай Ляхавіцкага раёна, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, транспартам і сувяззю;

Каардынуе дзейнасць служб па прадухіленню і ліквідацыі наступстваў аварый і стыхійных бедстваў, а таксама пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Курыруе пытанні:

  • будаўнічай дзейнасці, архітэктуры, горадабудаўніцтва і жыллёвага будаўніцтва;
  • фармавання і рэалізацыі палітыкі ў вобласці энергазберажэння;
  • энергетыкі і энергазберажэння незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі;
  • дарожнай дзейнасці, у тым ліку бяспекі дарожнага руху;
  • сувязі і інфарматызацыі;
  • будаўніцтва аўтазаправачных станцый;
  • размеркаванне фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;
  • міжнароднага супрацоўніцтва па курыруемых галінах;
  • выкананне сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
  • збора (перапрацоўкі, утылізацыі) другасных матэрыяльных рэсурсаў і камунальных адходаў;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • работы арганізацый транспарту і сувязі ;
  • забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі;
  • правядзенне мерапрыемстваўпа мабілізацыйнай падрыхтоўцы ў падведамасных арганізацыях;
  • узаемадзеянне з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраванняпа забеспячэнню выканання мабілізацыйных планаў на тэррыторыі раёна у сферы сваёй дзейнасці.

Узначальвае камісіі, саветы, рабочыя і мабільныя групы, ствараемыя па рашэнню райвыканкама, распараджэнню старшыні райвыканкама.

Узаемадзейнічае з:

  • Ляхавіцкім бюро рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і замельнаму кадастру», акрамя рэгістрацыі зямель і аб’ектаў сельскагаспадарчага прызначэння;
  • Унітарным будаўнічым прадпрыемствам «Рухомая механізаваная калона № 13» адкрытага акцыянернага таварыства «Пінсксельгасбуд» і іншымі будаўнічымі арганізацыямі;
  • Камунальным унітарным шматгаліновым вытворчым прадпрыемствам жаллёва-камунальнай гаспадаркі «Ляхавіцкая ЖКГ»;
  • Камунальным унітарным праектна-вытворчым архітэктурна-планіровачным прадпрыемствам «Ляхавіцкая архітэктура»;
  • Філіялам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне  №200;
  • Ляхавіцкім раёнам электрасетак філіяла «Баранавіцкія электрасеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  «Брэстэнерга»;
  • Ляхавіцкай раённай энергагазінспекцыяй Баранавіцкага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганаглядпа Брэсцкай вобласці;
  • Ляхавіцкім раёнам газазабеспячэння філіяла «Баранавіцкае вытворчае ўпраўленне» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблгаз»;
  • Ляхавіцкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях (у рамках курыруемай галіны);
  • Ляхавіцкім участкам электрычнай сувязі Баранавіцкага занальнага вузла электрычнай сувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»;
  • Філіялам дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №24 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар»;
  • Аддзяленнем Дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама;
  • Дачэрнім камунальным унітарным прадпрыемствам  па капітальнаму будаўніцтву «УКБ Ганцавіцкага раёна»;
  • Банкаўскімі ўстановамі (у частцы фінансавання будаўніцтва аб’ектаў і дзейнасці арганізацый і прадпрыемстваў будаўнічага комплекса).

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах, а таксама кантроль за выкананнем патрабаванняў:

  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны»;
  • Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад4 сакавіка 2019 г. № 8 «Аб прыярытэтных накірунках развіцця будаўнічай галіны».

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

  • Аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
  • сектара архітэктуры і будаўніцтва, аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі